БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явіўся першы дыскаўнтар Unistore

15.09.2026 / 21:08

Nashaniva.com

У Мінску адкрыўся першы дыскаўнтар Unistore. Ён размясціўся ў гандлёвым цэнтры All House на Даўгінаўскім тракце, 188, паведамляе выданне «Анлайнер».

Фота: «Анлайнер»

У краме прадстаўлена больш за 7000 найменняў тавараў. Сярод іх ёсць як беларускія прадукты, так і імпартная экзотыка — італьянскія спагеці, кітайская паста з соевых бабоў, камчацкія крабы і аўстрыйскія цукеркі з марцыпанам.

Галоўнае адрозненне новага фармату ад звычайных крамаў Unistore — прынцып фарміравання цэн. У звычайных крамах сеткі больш нізкая цана часта дзейнічае пры куплі некалькіх аднолькавых тавараў. У новым дыскаўнтары зніжаная цана дзейнічае ўжо пры куплі адной адзінкі. Таксама ёсць тавары, на якія дзейнічаюць дадатковыя акцыі і зніжкі.

Увогуле ж гэта ўжо дзявятая крама сеткі Unistore у Беларусі.

Чытайце таксама:

«Еўраторг» запусціў новы фармат крам «каля дома»

Якія прадуктовыя сеткі з'явіліся і зніклі ў Беларусі ў апошнія гады? Такіх нямала

У Diamond City адкрываецца гіпердыскаўнтар. Што чакае пакупнікоў у самай буйной краме сеткі

У Мазыры ў будынку царквы адкрыўся расійскі дыскаўнтар «Доброцен»

Каментары да артыкула