Ва Украіне развіталіся з загінулым беларускім добраахвотнікам Ціханам «Францам» Клюкачом
Ціхан загінуў 9 мая на ліманскім кірунку. Праблемы з эвакуацыяй і працэдурай апазнання зацягнулі развітанне на чатыры месяцы.
Развітанне прайшло ў нядзелю.
«13 верасня пабрацімы з 60‑й Інгулецкай брыгады запрасілі нас на апошняе развітанне з Францам. Ціхан — герой і светлы воін украінскай ды беларускай нацыяў. Таму пад скляпеннямі развітання гучалі Малітва ўкраінскага нацыяналіста і Зарок беларускага ваяра, гімн Украіны і святая «Пагоня», — паведаміў Беларускі добраахвотніцкі корпус у сваім тэлеграм-канале.
Пачэсная варта аддала належнае герою тройным залпам, а прадстаўніцы, якую загадзя вызначыў Ціхан, перадалі нацянальныя сьцягі Беларусі, Украіны і штандар 60 АмБр, у складзе якой служыў Ціхан.
Фота: БДК