БЕЛ Ł РУС

Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага

16.09.2026 / 11:34

Nashaniva.com

Яго затрымалі ў канцы мінулага года.

Сяргея Высоцкага, па інфармацыі «Вясны», затрымалі 11 снежня 2025 года і абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання (або ўдзеле ў ім) і дыскрэдытацыю Беларусі. Ён праходзіць па справе Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці.

У верасні яго асудзілі на 9 гадоў пазбаўлення волі. Высоцкі прызнаны палітвязнем.

55‑гадовы Сяргей Высоцкі ў пачатку 2000‑х быў заснавальнікам і кіраўніком «Беларускай партыі свабоды» — малалікай суполкі, што выступала з радыкальных пазіцый і, мяркуючы па ўсім, была ад пачатку інфільтраваная спецслужбамі.

Крымінальная справа супраць фонду расследуецца з 2021 года, нагадвае «Трыбуна». У снежні 2022‑га ў Мінску завочна асудзілі заснавальніцу фонда Аляксандру Герасіменю і выканаўчага дырэктара Аляксандра Апейкіна да 12 гадоў калоніі кожнага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула