БЕЛ Ł РУС

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік

16.09.2026 / 13:58

Nashaniva.com

Сёння знакамітаму барцу Аляксандру Мядзведзю споўнілася б 88 гадоў. 

У гэты дзень на Усходніх могілках сабраліся яго сябры, калегі і спартсмены, а на магіле легендарнага барца адкрылі помнік, піша Onliner.by.

Манумент уяўляе сабой бюст маладога Аляксандра Мядзведзя, ля падножжа якога паказаныя сцэны барацьбы.

Аўтар помніка — беларускі скульптар Канстанцін Касцючэнка, які стварыў «Браму памяці» ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец».

Аляксандр Мядзведзь — трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе. Ён сем разоў станавіўся чэмпіёнам свету і быў прызнаны найлепшым барцом XХ стагоддзя.

Пасля завяршэння кар'еры Мядзведзь доўгі час займаўся трэнерскай працай, быў спартовым функцыянерам, а ў 2004 годзе стаў сцяганосцам зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Афінах. Яго не стала 2 верасня 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула