Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка
Лідар дэмакратычных сілаў Беларусі пракаментавала вызваленне 25 палітвязняў. У відэазвароце яна адзначыла, што перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка, але гэтую працу нельга спыняць.
Джон Коўл у Мінску, 16 верасня 2026. Фота БелТА
«Я вельмі рада за кожнага і кожную, хто сёння нарэшце апынуўся на свабодзе. А таксама за іх родных і блізкіх, якія чакалі гэтага дня. Мы таксама бачым, наколькі цяжка ідуць перамовы аб вызваленні людзей. Кожнае вызваленне патрабуе вялікіх намаганняў, і відавочна, што Лукашэнка не хоча адпускаць усіх палітычных зняволеных», — адзначыла Святлана Ціханоўская.
Яна выказала ўдзячнасць за складаную перамоўную працу амерыканскаму боку.
«Важна, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці, яна прыносіць канкрэтны гуманітарны вынік, — людзі выходзяць на свабоду. Менавіта таму гэтую працу нельга спыняць», — падкрэсліла палітык.
Чытайце таксама:
Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС
Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы
Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў
Палову суму на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны