БЕЛ Ł РУС

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА

16.09.2026 / 15:58

Nashaniva.com

25 палітвязняў, вызваленых 16 верасня з беларускіх турмаў і выдвараных у Літву, цёпла сустрэлі беларусы з Вільні і не толькі. 

Фота: БАЖ

Павел Белавус правёў доўгі час у СІЗА КДБ. Яму дазволілі паразмаўляць з жонкай на мяжы.

Медыяменеджар Андрэй Аляксандраў упершыню можа свабодна гаварыць з блізкімі. Ён моцна схуднеў, але свеціцца ад шчасця.

«Усім прывітанне!» Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна з усмешкай прывіталі ўсіх, хто сустракае палітвязняў у Вільні.

«Пакінуў Радзіме 30 кіло вагі. Настрой добры. Вельмі рады, што гэтыя амаль шэсць гадоў скончыліся. Вельмі спадзяюся, што гэтыя працэсы [вызваленні] будуць працягвацца», — сказаў Андрэй Аляксандраў.

Былы следчы, айцішнік Яўген Юшкевіч не змог стрымаць слёз. У Вільні герояў-палітвязняў сустракаюць дзясяткі людзей.

Святлана Ціханоўская таксама прыехала ў Вільню сустракаць палітвязняў.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пракаментаваў сённяшняе вызваленне:

«Кожны раз гэтыя перамовы складаныя і няпростыя. Спісы кожны раз абмяркоўваюцца, і кожны раз можа быць іншы вынік. Але сёння можна парадавацца за 25 вызваленых».

Чытайце таксама:

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Ціханоўская: Перамовы пра вызваленне людзей ідуць цяжка

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў

Каментары да артыкула