БЕЛ Ł РУС

Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам

16.09.2026 / 18:41

Nashaniva.com

З падобным сутыкаліся і іншыя палітвязні.

Павел Белавус пасля вызвалення. 16 верасня 2026 года. Фота: LookByMedia

За кратамі вязняў, якія маюць тату з забароненай сімволікай ці надпісамі, прымушаюць зводзіць іх ці перабіваць. Але не толькі — гэткае ж стаўленне ў адміністрацыі ўстаноў да тату з беларускай нацыянальнай сімволікай, напрыклад, бел-чырвона-белым сцягам ці Пагоняй.

Так, палітвязень Ілля Дубскі дзяліўся, як у івацэвіцкай калоніі пад пагрозамі выводзіў тату «Пагоні» на плячы — ён выкарыстоўваў кіслату і лязо.

Заснавальнік культавай крамы Symbal.by Павел Белавус па вызваленні расказаў, што тату з бел-чырвона-белым сцягам яму таксама не ўдалося захаваць.

Чытайце таксама:

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА

Літоўская дыпламатка Аста Андрыяўскене апублікавала больш ФОТА палітвязняў з мяжы

На свабодзе Павел Белавус, заснавальнік культавай крамы Symbal.by

Каментары да артыкула