Грамадства66

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА

25 палітвязняў, вызваленых 16 верасня з беларускіх турмаў і выдвараных у Літву, цёпла сустрэлі беларусы з Вільні і не толькі. 

Фота: БАЖ

Павел Белавус правёў доўгі час у СІЗА КДБ. Яму дазволілі паразмаўляць з жонкай на мяжы.

Медыяменеджар Андрэй Аляксандраў упершыню можа свабодна гаварыць з блізкімі. Ён моцна схуднеў, але свеціцца ад шчасця.

«Усім прывітанне!» Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна з усмешкай прывіталі ўсіх, хто сустракае палітвязняў у Вільні.

«Пакінуў Радзіме 30 кіло вагі. Настрой добры. Вельмі рады, што гэтыя амаль шэсць гадоў скончыліся. Вельмі спадзяюся, што гэтыя працэсы [вызваленні] будуць працягвацца», — сказаў Андрэй Аляксандраў.

Былы следчы, айцішнік Яўген Юшкевіч не змог стрымаць слёз. У Вільні герояў-палітвязняў сустракаюць дзясяткі людзей.

Святлана Ціханоўская таксама прыехала ў Вільню сустракаць палітвязняў.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пракаментаваў сённяшняе вызваленне:

«Кожны раз гэтыя перамовы складаныя і няпростыя. Спісы кожны раз абмяркоўваюцца, і кожны раз можа быць іншы вынік. Але сёння можна парадавацца за 25 вызваленых».

Каментары6

  • Трамп дзякуй вам за вашу любоў да Беларусі
    16.09.2026
    Влад, Спадар Трамп дзякуй вам за вашу любоў да Беларусі і за тое што надаеце нашай краіне суб'ектыўнасці !
  • 1955
    16.09.2026
    Спадары Д. Трамп і Джон Коўл вы маеце рацыю , а усе тыя хто за "татальныя санкцыі " працуюць на драпежную імперыю & левакоў ЭЗ , трэба з ЗША ДАМАГАЦЦА Аўстрыйскай дамовы (1955) дзеля РБ 🏳️❤️🏳️ !
  • Пацалуй боты Трампа
    16.09.2026
    Трамп дзякуй вам за вашу любоў да Беларусі , бздуры нейкія

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць