БЕЛ Ł РУС

Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін

16.09.2026 / 18:57

Nashaniva.com

Збор працягваецца: па тысячы на чалавека гэта мала, добра будзе, калі збярэцца больш.

«Вызваленне не адмяняе наступстваў рэпрэсій — турма працягваецца ў бессані, трывозе, разбураным здароўі, немагчымасці знайсці працу і вярнуцца да нармальнага жыцця. Людзі выходзяць на волю з падарваным здароўем, стрэсам, дэзарыентацыяй, страчанымі сувязямі і без разумення, што рабіць далей. Амаль усім трэба нанова наладжваць жыццё — аднаўляць дакументы, праходзіць лячэнне, шукаць жыллё і працу, купляць самыя неабходныя рэчы», — піша «Байсол».

Мэта збору — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму чалавеку ў рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых.

Дапамагчы праз «Байсол».

Чытайце таксама:

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА

Палову сумы на экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў сабралі за паўтары гадзіны

Абвешчаны экстранны збор для новай партыі вызваленых палітвязняў

Каментары да артыкула