БЕЛ Ł РУС

У Івацэвічах кантэйнер сарваўся з крана і ўпаў на рабочага

16.09.2026 / 21:16

Nashaniva.com

У Івацэвіцкім раёне 10 верасня падчас пагрузачна-разгрузачных работ кантэйнер для смецця сарваўся з аўтакрана і ўпаў на рабочага. У выніку 42‑гадовы мужчына атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле Следчага камітэта, кантэйнер падавалі з дапамогай аўтакрана, але трос напяўся і разарваўся. У гэты момант на даху будынка знаходзіўся рознарабочы, на якога і ўпаў кантэйнер.

Падчас папярэдняга расследавання следчыя знайшлі парушэнні з боку дырэктара прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, якое здае ў арэнду спецтэхніку разам з экіпажам.

Паводле інфармацыі следства, кіраўнік дапусціў да працы на аўтакране машыніста, які не меў неабходнага допуску для выканання такіх работ.

У дачыненні да дырэктара прадпрыемства распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула