БЕЛ Ł РУС

Азонавая дзірка над Антарктыкай стала адной з найменшых за апошнія дзесяцігоддзі

16.09.2026 / 23:36

Nashaniva.com

Азонавая дзірка над Антарктыкай у 2025 годзе была адной з найменшых за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, якая ўваходзіць у сістэму ААН.

Фота ілюстрацыйнае

Плошча і глыбіня азонавай дзіркі былі значна меншымі за сярэднія паказчыкі за 1990—2010 гады. Паводле Сусветнай метэаралагічнай асацыяцыі, у 2025 годзе яна стала чацвёртай або пятай па памеры з 1992 года — перыяду, калі было зафіксавана значнае разбурэнне азонавага слоя.

Найбольшай азонавая дзірка была ў канцы верасня 2025 года. Аднак яе плошча складала прыкладна чвэрць ад сярэдняга паказчыка за 1990—2010 гады. Падобная сітуацыя назіралася і ў 2024 годзе.

У ВМА адзначылі, што невялікія памеры азонавай дзіркі ў апошнія два гады рэзка адрозніваюцца ад сітуацыі ў 2020—2023 гадах, калі яна была выключна вялікай.

Спецыялісты лічаць, што такія ваганні, верагодна, звязаныя з натуральнымі кліматычнымі працэсамі. Пры гэтым доўгатэрміновая тэндэнцыя да аднаўлення азонавага слоя захоўваецца.

Генеральная сакратарка ВМА Селеста Саулу назвала гэта поспехам у справе аховы навакольнага асяроддзя. Паводле яе слоў, з 2000 года азонавы слой аднаўляецца, і можна чакаць яго поўнага аднаўлення на працягу некалькіх наступных дзесяцігоддзяў.

Чытайце таксама:

Навукоўцы: азонавы слой пачаў разбурацца яшчэ да эпохі фрэонаў

Зямное ядро, ​​магчыма, змяніла кірунак руху. Як гэта паўплывае на нашу планету?

ААН: Азонавы слой Зямлі будзе адноўлены ў наступныя дзесяцігоддзі

Азонавы слой зноў пачаў аднаўляцца пасля таго, як эколагі ўзялі Кітай за жабры

Каментары да артыкула