Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі
У ноч на 17 верасня беспілотнікі атакавалі некаторыя рэгіёны Расіі.
Паводле даных маніторынгавых каналаў, у ноч на 17 верасня ў Растове-на-Доне абвясцілі паветраную трывогу, пасля чаго мясцовыя жыхары пачалі публікаваць кадры з маштабным пажарам, піша «Украінская праўда».
Верагодна, узгаранне адбылося на тэрыторыі ваеннага аэрадрома «Растоў-на-Доне — Цэнтральны». Адзін з ачагоў пажару знаходзіцца ў раёне стаянкі самалётаў.
Акрамя таго, пад атаку дронаў трапіў і расійскі горад Яраслаўль. Там удар прыйшоўся на мясцовы нафтаперапрацоўчы завод — «Слаўнафта — ЯНАС». На НПЗ успыхнуў маштабны пажар.