БЕЛ Ł РУС

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

17.09.2026 / 07:26

Nashaniva.com

Ён дае права ўводзіць пошліны супраць найбуйнейшых пакупнікоў расійскай нафты і газу.

Фота: Alex Brandon-Pool / Getty Images

Прадстаўнік Белага дома пацвердзіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе падпісаць законапраект аб санкцыях супраць Расіі. Дакумент, ухвалены Палатай прадстаўнікоў 262 галасамі супраць 159, дае Трампу права ўводзіць пошліны да 100% супраць краін, якія купляюць расійскую нафту і газ, піша РБК-Украіна.

Ён таксама працягвае санкцыі супраць Ірана да 2031 года.

Паводле слоў сенатаркі Джын Шахін, найвышэйшай па рангу дэмакраткі ў Камітэце Сената па замежных справах, сярод пяці найбуйнейшых імпарцёраў расійскага выкапнёвага паліва менавіта Кітай забяспечвае 51% даходаў Масквы ад такога экспарту.

Кангрэсмен Майкл Маккол, які быў ініцыятарам законапраекта, падкрэсліў: ухваленне дакумента напярэдадні зімовых месяцаў важнае, паколькі гэта аказвае ціск на Пуціна і яго саюзнікаў да таго, як Расія можа пачаць наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры — аб'ектах, звязаных з доступам да святла і вады.

«Гэта ўдарыць па іх там, дзе сапраўды балюча, і дасць неабходны рычаг уплыву, каб пасадзіць Пуціна за стол перамоваў. Гэта таксама цісне на Кітай, каб прымусіць Пуціна сесці за стол, бо яны таксама пацерпяць ад гэтых мытаў», — заявіў Маккол.

У той жа час дэмакрат найвышэйшага рангу ў Камітэце Палаты прадстаўнікоў па замежных справах Грэгары Мікс выказаў сумнеў, што закон дасягне сваёй мэты.

«Ён дае прэзідэнту Трампу шырокія новыя паўнамоцтвы ў сферы тарыфаў і дазваляе яму адмяняць тыя ж санкцыі, якія ён нібыта ўводзіць, — санкцыі, якія ён мог бы ўвесці ўжо сёння, але не рабіў гэтага апошнія 19 месяцаў», — заявіў Мікс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула