БЕЛ Ł РУС

Дачка Домрачавай і Б'ёрндалена выйграла гонку на лыжаролерах у Мінску

17.09.2026 / 14:43

Nashaniva.com

Ксенія на 13 секунд абагнала пераследніцу. Уся ў зорную маму.

Ксенія Б'ёрндален, 9‑гадовая дачка алімпійскіх чэмпіёнаў па біятлоне Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена, стала пераможцай першага этапу сталічнага Кубка па лыжаролерах і кросе. Спаборніцтвы прайшлі на лыжаролернай трасе «Вяснянка» ў Мінску ў аўторак, піша Betnews.by

Ксенія Б'ёрндален прадстаўляла Цэнтральны раён Мінска і паказала найлепшы вынік сярод дзяўчат 2016‑2017 гадоў нараджэння.

Так, яна пераадолела дыстанцыю 1,4 км вольным стылем за 3 хвіліны 16,9 секунды. Усяго на старт у гэтай узроставай катэгорыі выйшлі 24 спартсменкі, але дзве не фінішавалі.

У тройку прызёраў таксама ўвайшлі Мар'яна Мацялёнак, якая прайграла Домрачавай-малодшай 13,5 секунды, і Эвеліна Шапіра, якая адстала ад лідаркі на 28,8 секунды.

Сталічны Кубак працягнецца 18 верасня індывідуальнай гонкай класічным стылем. Прычым стартавы пратакол другога этапу будзе сфарміраваны на аснове вынікаў першага этапу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула