БЕЛ Ł РУС

БелАЗ вырабіць 220‑тонны самазвал на вадародным паліве

17.09.2026 / 16:02

Nashaniva.com

Беларускі аўтамабільны завод у Жодзіне ў 2027 годзе плануе вырабіць 220‑тонны кар’ерны самазвал, які будзе працаваць на вадародным паліве. Пра гэта 15 верасня паведаміў генеральны канструктар прадпрыемства Аляксандр Наскавец, піша primepress.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: recommend.ru

Паводле слоў Аляксандра Наскаўца, на БелАЗе ўжо стварылі 130‑тонны самазвал на вадародным паліве. Цяпер заканчваюцца яго выпрабаванні, пасля чаго машыну плануюць адправіць на адно з прадпрыемстваў Расіі. Што да 220‑тоннай мадэлі, то на ёй заканчваюцца перадпраектныя работы і пачынаецца распрацоўка дакументацыі. У лютым 2027 года самаскід плануюць убачыць у метале.

Сярод апошніх распрацовак прадпрыемства таксама тэхніка для падземных работ у шахтах. БелАЗ сумесна і на замову расійскай кампаніі «Нарнікель» вырабіў 45‑тонны самаскід і 17‑тонную пагрузачна-дастаўную машыну. Чакаецца, што праз некалькі месяцаў гэтая тэхніка пачне працаваць у шахце.

На прамысловым палігоне ў Брэсцкай вобласці завершаны поўны цыкл выпрабаванняў рабатызаваных самазвалаў. Яны прайшлі паспяхова. Цяпер вядуцца перамовы аб пастаўках тэхнікі ў Расію. Для яе суправаджэння ў месцах эксплуатацыі БелАЗ стварыў сумеснае прадпрыемства з расійскай карпарацыяй «Растэх».

Беларускі аўтамабільны завод быў заснаваны ў 1948 годзе, а ў канцы 2009 года акцыянаваны. Усе 100% яго акцый належаць дзяржаве. Прадпрыемства выпускае больш за 200 мадыфікацый самазвалаў грузападымальнасцю ад 30 да 450 тон, а таксама спецыялізаваную тэхніку.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сустрэўся з расійскім бізнэсменам Патаніным

«Газпрам» не адмовіўся ад планаў будаваць у Беларусі завод па вытворчасці ЗПГ

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ

Каментары да артыкула