У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары
Увечары 16 верасня на полі каля вёскі Гурнікі Астравецкага раёна адбыўся пажар, у выніку якога загінуў чалавек.
Фота: ostrovets.by
Як паведамляе раённая газета «Астравецкая праўда», адзін з жыхароў вёскі заўважыў дым з боку поля і ўбачыў, што гарыць трактар.
Пажар знішчыў кабіну сельскагаспадарчай машыны і пашкодзіў заднія колы. Унутры трактара знайшлі моцна абгарэлае цела мужчыны.
Паводле папярэдняй версіі, узгаранне магло адбыцца праз парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання.