БЕЛ Ł РУС

У Мінску маладзён з Віцебшчыны хацеў падпаліць аўтамабіль пенсіянера

17.09.2026 / 16:29

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуўся 67‑гадовы жыхар Мінска, які паведаміў, што невядомы пранік на тэрыторыю яго прыватнага дома і падпаліў аўтамабіль. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маскоўскага РУУС сталіцы хутка ўстанавілі асобу падазраванага і затрымалі яго.

Фота ілюстрацыйнае

Парушальнікам быў 20‑гадовы жыхар Віцебскай вобласці, які прыехаў у Мінск, каб нібыта паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову. У першыя дні знаходжання ў сталіцы ён ужываў алкаголь разам са знаёмымі, а падчас прагулкі апынуўся ў прыватным сектары.

Малады чалавек пералез праз плот на тэрыторыю аднаго з дамоў. У двары ён убачыў грузавік МАЗ і легкавы аўтамабіль Dodge Caravan. Спачатку хлопец спрабаваў завесці грузавік, але не справіўся гэта зрабіць. Пасля ён паспрабаваў завесці другі аўтамабіль, аднак і тут не здолеў разабрацца з кіраваннем.

У салоне Dodge Caravan падазраваны знайшоў газавую гарэлку. Ён уключыў яе, пакінуў на пярэднім сядзенні, зачыніў аўтамабіль і сышоў.

З-за абмежаванага доступу паветра ў закрытым салоне полымя згасла, таму пажар не распаўсюдзіўся.

Затрыманы не змог растлумачыць свой учынак. У дачыненні да яго завялі крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінулі чатыры чалавекі

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі

Каментары да артыкула