БЕЛ Ł РУС

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці

17.09.2026 / 18:26

Nashaniva.com

Адыёзнага вайсковага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава звольнілі са службы. Яго памянялі на маладзейшага вайскоўца ў званні падпалкоўніка і пакінулі права нашэння формы і ўзнагарод, піша «Флагшток».

Андрэй Крываносаў рэкламуе беларускія бліны, якія «залятаюць у рот не вузкі». Скрыншот з відэа

Цяпер экс-камісар зможа засяродзіцца на сваёй высокай пасадзе ў Мінску — працы ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Андрэй Крываносаў стаў шырока вядомы пасля падзей 2020 года з-за сваёй актыўнай падтрымкі Лукашэнкі, якая часта выяўлялася ў даволі камічных формах.

Так, падчас Усебеларускага народнага сходу ў лютым 2021 года ён паціснуў руку Аляксандру Лукашэнку, у выніку чаго нібыта атрымаў «зарад энергіі і рашучасці», а пасля публічна перадаў яго іншым вайскоўцам.

Таксама ў адным з прапагандысцкіх эфіраў, адказваючы на пытанне суразмоўцы, ён сам акрэсліў сябе як «ябацьку».

Чытайце таксама:

«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе

Мемны гомельскі ваенкам рэзка змяніў імідж

Гомельскі ваенкам Крываносаў паабяцаў зрабіць з трэш-стрымера Mellstroy «годнага байца»

Зарад энергіі і рашучасці. ТОП-20 беларускіх мемаў сыходзячага года

У Жлобіне выступ Калеснікавай спрабаваў сарваць вайсковы камісар Гомельскай вобласці

Каментары да артыкула