БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ў верасні зацвіла акацыя ФОТАФАКТ

17.09.2026 / 20:21

Nashaniva.com

У Брэсце ў сярэдзіне верасня другі раз за год зацвіла акацыя. Звычайна гэта дрэва цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня, піша Tochka.by.

Фота: zhanna.silvestrova / Threads

Незвычайную з’яву заўважыла мясцовая жыхарка Жана ў мікрараёне Усход на Гродзенскай вуліцы і сфатаграфавала дрэва. Яна адзначыла, што апошнім часам у Беларусі расліны нібыта «блытаюцца» з порамі года: раней у Брэсце паўторна зацвіталі каштаны і бэз.

Прычынай гэтай з'явы, як лічаць спецыялісты, магло стаць анамальнае надвор'е. Увесну, калі расліны павінны былі актыўна развівацца і цвісці, усталяваліся спёка і засуха. Праз нястачу вільгаці частка пупышак перайшла ў стан спакою.

Калі пазней умовы надвор’я палепшыліся, гэтыя пупышкі «прачнуліся» і пачалі развівацца, але ўжо са значным спазненнем. Таму некаторыя дрэвы і зацвітаюць паўторна восенню.

На незвычайны рытм раслін могуць уплываць і гарадскія ўмовы. Асфальт і бетон назапашваюць і аддаюць цяпло, таму ў горадзе дрэвы знаходзяцца ў іншым тэмпературным асяроддзі, чым у прыродзе.

Чытайце таксама:

З надыходам восені ў Гродне зноў зацвілі каштаны ВІДЭА

У Брэсце паўторна зацвілі каштаны

Пад Мінскам на лясной паляне нечакана зацвілі сланечнікі

Каментары да артыкула