«Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам» выключылі з амерыканскіх санкцыйных спісаў
ЗША 17 верасня 2026 года выключылі ААТ «Лакафарба» і канцэрн «Беллеспаперпрам» са спісу асоб і арганізацый, якія знаходзяцца пад санкцыямі Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC).
Фота ілюстрацыйнае
Такім чынам амерыканскі бок выканаў абяцанне, дадзенае пасля візіту спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла ў Мінск 16 верасня.
Пасля гэтага візіту на свабоду выйшлі 25 палітычных зняволеных. Узамен ЗША паабяцалі зняць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — акурат «Лакафарбы» і «Беллеспаперпрама».
Чытайце таксама:
«Назаву хоць зайцамі». Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязняў
Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію. Магчыма, гаворка ішла пра экспарт беларускага калію