БЕЛ Ł РУС

На надмагільным помніку акадэміка Гніламёдава падкрэслілі яго паходжанне ФОТАФАКТ

17.09.2026 / 22:29

Nashaniva.com

17 верасня на магіле акадэміка-літаратуразнаўца Уладзіміра Гніламёдава, які памёр у лістападзе 2024 года, адкрылі надмагільны помнік. Ён выглядае вельмі арыгінальна, бо ў ім выразна падкрэслена, з якога рэгіёну чалавек паходзіў.

Фота з сацсетак

На частцы помніка размяшчаецца выява Камянецкай вежы — галоўны архітэктурны помнік роднага раёна акадэміка Гніламёдава.

Уладзімір Гніламёдаў нарадзіўся 26 снежня 1937 года ў вёсцы Кругель цяперашняга Камянецкага раёна. Ён заўсёды падкрэсліваў сваё паходжанне з гэтага рэгіёна, цікавіўся яго гісторыяй і адметнасцямі. Падзеі напісанай ім у пачатку XXI стагоддзя трылогіі, якая складалася з раманаў «Уліс з Прускі», «Расія» і «Вяртанне», разгортваюцца акурат на камянецкай зямлі або адбываюцца ў бежанстве з выхадцамі з яе.

 

Чытайце таксама:

Памёр акадэмік Уладзімір Гніламёдаў

Жыхары Смальянаў на Аршаншчыне адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана ФОТЫ

У Мінску на магіле Аляксандра Мядзведзя адкрылі помнік

Каментары да артыкула