БЕЛ Ł РУС

Мінская ЦЭЦ-4 два дні будзе моцна шумець

18.09.2026 / 16:12

Nashaniva.com

18 і 21 верасня на асноўным абсталяванні Мінскай ЦЭЦ-4 запланаваныя пускавыя работы. Падчас іх магчымае павышэнне ўзроўню шуму, паведамілі ў «Мінскэнерга».

ЦЭЦ-4. Фота ілюстрацыйнае

Работы праводзяць у межах падрыхтоўкі сталічнай энергетычнай інфраструктуры да асенне-зімовага перыяду. Спецыялісты правераць гатоўнасць абсталявання да высокіх нагрузак і здольнасць станцыі бесперабойна забяспечваць спажыўцоў цяплом і электраэнергіяй на працягу ацяпляльнага сезона.

Таксама будуць правяраць асноўнае абсталяванне і сістэмы кіравання. Гэта дазволіць загадзя выявіць магчымыя схаваныя дэфекты і тэхнічныя адхіленні, а таксама праверыць працу сістэм абароны і блакавання.

Паколькі падчас тэхнічных аперацый можа ўзнікаць дадатковы шум, работы запланавалі пераважна на дзённы час.

Чытайце таксама:

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш

Паміж Мінскам і Маладзечнам запускаюць паскораныя электрычкі

Пад Віцебскам прадаюць з малатка недабудаваны завод

Каментары да артыкула