Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш
79‑гадовы жыхар Гомеля купіў электрычны трымер для травы са зніжкай за 203 рублі. Аднак яшчэ ў гарантыйны перыяд у тэхнікі зламаўся рэдуктар.

Мужчына звярнуўся да прадаўца з патрабаваннем забраць няспраўны трымер і вярнуць за яго грошы, але ў краме яго прэтэнзію праігнаравалі.
Тады абаронай правоў пенсіянера занялося таварыства абароны правоў спажыўцоў. Была прызначаная экспертыза, якая пацвердзіла, што прычына паломкі — вытворчы дэфект, а не віна купца.
У выніку праз суд дамову куплі-продажу скасавалі і абавязалі прадаўца выплаціць мужчыну 203 рублі за трымер, 238 рублёў няўстойкі і 250 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.
Акрамя таго, з прадаўца спагналі 553 рублі штрафу ў мясцовы бюджэт.
Такім чынам, агульная сума выплат склала 1244 рублі, больш чым у шэсць разоў перавысіўшы першапачатковы кошт трымеру.
Каментары