БЕЛ Ł РУС

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх

19.09.2026 / 12:50

Баляслаў Ліманоўскі

Ілля Крыштаповіч паехаў падпісваць кантракт у Маскву, бо там выплаты большыя. Цяпер маці выбівае з расійскіх уладаў дадатковыя грабавыя.

Ілля Крыштаповіч. Фота з тэлеграма

Ілля Крыштаповіч нарадзіўся 28 ліпеня 2002 года, ён з Бабруйска. Вучыўся ў Бабруйскім дзяржаўным каледжы імя А. Я. Ларына на аператара станкоў, асвоіў праграму па лазернай рэзцы.

Па спецыяльнасці вырашыў не працаваць, у 2025 годзе паехаў на фронт. Ілля спыняўся ў маскоўскім хостэле «Часовы Дом 2». Хутчэй за ўсё, гэты хостэл быў патрэбны для часовай рэгістрацыі, бо пазней яго маці ў тэлеграм-чатах расказвала, што кантракт з расійскім войскам ён падпісаў менавіта ад горада Масквы — там больш плацяць. 

Неўзабаве Крыштаповіч апынуўся ва Украіне ў складзе 1‑га мотастралковага батальёна ( 3‑я рота) пад пазыўным «Сімпсан».

Прыкладна праз тры месяцы, 29 чэрвеня 2025 года, падчас інтэнсіўных баёў на кірунку Верхнякаменскае — Северск 22‑гадовы беларус знік без вестак.

Урэшце хлопца прызналі загінулым нават без наяўнасці цела.

Бацькам ужо ўдалося атрымаць базавыя магільныя выплаты за сына. Цяпер сям'я Крыштаповічаў дамагаецца дадатковых рэгіянальных маскоўскіх выплат.

Чытайце таксама:

19‑гадовы Віталь з Гродна паехаў ваяваць супраць Украіны. Скончылася ўсё вельмі хутка

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў

Уцёк ад міліцыі, скраў браму і пайшоў ваяваць: серыйны злодзей з Бабруйска пакінуў нагу на «СВА»

Каментары да артыкула