БЕЛ Ł РУС

Кіраваная авіябомба трапіла ў шматпавярховік у Сумах. Двое загінулі

19.09.2026 / 08:04

Nashaniva.com

Увечары 18 верасня Расія ўдарыла па Сумах.

Шматпавярховік, у які прыляцела КАБ. Фота: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Сумшчыны

Кіраваная авіябомба трапіла ў шматпавярховік — два чалавекі загінулі.

Бомба трапіла паміж 3 і 4 паверхамі 9‑павярховага жылога дома, паведаміла Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Сумшчыны, ратавальнікі якой даставалі людзей з-пад завалаў.

Фота: Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях Сумшчыны

Загінулі мужчына і жанчына. Яшчэ восем чалавек пацярпелі, у тым ліку 7‑гадовы хлопчык. Іх даставілі ў бальніцу. Трое чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, паведаміў кіраўнік Сумскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Грыгораў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула