БЕЛ Ł РУС

Костку маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах

19.09.2026 / 11:04

Nashaniva.com

Перш чым трапіць да навукоўцаў, костка 30 гадоў захоўвалася дома ў мясцовых жыхароў.

Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Плечавую косць маладога маманта знайшлі ў Мікашэвічах.

«Знаходку ўжо паглядзелі спецыялісты, аказалася, што гэта косць левага пляча маладога маманта. Яна ў добрым стане. Пакуль яшчэ невядомы ўзрост гэтай косці, праводзяцца аналізы. Зараз яна ўжо знаходзіцца ў экспазіцыі Інстытута гісторыі. Хутчэй за ўсё, будзе захоўвацца ў нас альбо перададзім яе палеантолагам», — расказаў БелТА загадчык цэнтра археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Аляксей Аўласовіч.

Фота: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Новы экспанат з Мікашэвічаў перадаў у Інстытут гісторыі НАН Беларусі мясцовы жыхар. Знаходка чакала свайго часу 30 гадоў.

«Мой бацька працаваў экскаватаршчыкам на РУПП «Граніт». Здымалі верхні слой пяску, каб да граніту дабрацца. І падчас гэтых маніпуляцый і былі знойдзены косткі. Я тады быў школьнікам. Знаходка так і захоўвалася ў нас каля 30 гадоў. І я вырашыў перадаць яе вучоным», — адзначыў Уладзімір Міронаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула