Расіяне ўдарылі па гандлёвым цэнтры ў Дняпры
19 верасня ў выніку расійскай атакі на Дняпро згарэў гандлёвы цэнтр «Новы кантынент». Паводле паведамлення кіраўніка Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандра Ганжы, у выніку атакі два чалавекі атрымалі раненні.
Фота: Днепрапятроўская АВА
Ганжа паведаміў, што ў Дняпры ўспыхнуў пажар у гандлёвым цэнтры. Фотаздымкі, апублікаваныя ім і мэрам Дняпра Барысам Філатавым, паказваюць, што будынак ГЦ «Новы кантынент» згарэў.
Фота: фэйсбук-старонка Барыса Філатава
Раней кіраўнік абласной адміністрацыі паведамляў пра пажар у Дняпры, які ўзнік у выніку расійскай атакі.
Чытайце таксама:
Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі
Зяленскі заявіў, што Расія за апошні час двойчы спрабавала атакаваць дронамі ягоны самалёт
Расія і Украіна абмяняліся ўдарамі па энергааб’ектах пасля слоў Трампа пра энергетычнае перамір’е