Вайна

Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі

Прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што Беларусь зноў уключае рэтранслятары на сваёй тэрыторыі, якія, паводле яго слоў, дапамагаюць расійскім беспілотнікам атакаваць Украіну.

Вышка сотавай сувязі, ілюстрацыйнае фота

Андрэй Дземчанка распавёў, што Беларусь актыўна дапамагае Расіі ў абстрэлах украінскай тэрыторыі. На беларускай тэрыторыі ўключаюцца рэтранслятары, якія ўзмацняюць сігнал для расійскіх дронаў тыпу Shahed і «Гербера».

Паводле яго слоў, беспілотнікі, якія заходзяць з тэрыторыі Расіі, трымаюцца паблізу беларускай мяжы, каб атрымліваць гэты сігнал і дзякуючы яму мець магчымасць даляцець далей углыб Украіны.

Як заявіў прадстаўнік украінскай памежнай службы, такім чынам расійскія войскі атакуюць заходнія вобласці Украіны — Ровенскую, Львоўскую і Валынскую. Паводле яго слоў, з дапамогай беларускіх рэтранслятараў расійскім беспілотнікам удалося атакаваць пункт пропуску «Ягадзін» у Валынскай вобласці на мяжы з Польшчай.

13 верасня расійскі беспілотнік атакаваў чыгуначную інфраструктуру каля пункта пропуску «Ягадзін — Дарагуск». Дрон трапіў у лакаматыў пасажырскага цягніка, які рухаўся з Кіева ў Варшаву.

Дземчанка таксама заявіў, што на тэрыторыі Беларусі каля ўкраінскай мяжы цяпер няма расійскай ударнай групоўкі, якая была б падрыхтаваная да магчымага ўварвання ва Украіну.

Пытанне беларускіх рэтранслятараў ужо ўздымалася ўкраінскімі ўладамі раней. 21 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго публічнае патрабаванне да Мінска дэмантаваць абсталяванне, якое расійскія вайскоўцы выкарыстоўваюць для атак па Украіне, стала апошнім этапам. Да гэтага, паводле яго слоў, Кіеў неаднаразова праз разведвальныя каналы перадаваў Аляксандру Лукашэнку інфармацыю аб неабходнасці спыніць тэхнічную падтрымку гэтай сістэмы.

24 чэрвеня Зяленскі паведаміў, што рэтранслятары ў Беларусі, якія выкарыстоўваліся для карэктавання ўдараў расійскага войска па Украіне, больш не працуюць.

Аднак 30 чэрвеня былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі заявіў, што гэтыя рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі не былі дэмантаваныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС15

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС15

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць