БЕЛ Ł РУС

У Пружанскім раёне загінуў матацыкліст-бяспраўнік

19.09.2026 / 20:27

Nashaniva.com

У Пружанскім раёне ў выніку аварыі загінуў 39‑гадовы матацыкліст, які не меў права кіраваць транспартнымі сродкамі, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

ДТЗ адбылося ў пятніцу каля 23:00 на вуліцы Садовай у аграгарадку Сухопаль. Мужчына ехаў на матацыкле CANYON 300. Каля дома №1 ён не даў рады кіраванню, з'ехаў з праезнай часткі і рэзнуўся ў прыдарожнае дрэва.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння.

У міліцыі нагадалі, што кіраванне матацыклам патрабуе добрай каардынацыі, хуткай рэакцыі і ўмення загадзя ацэньваць дарожную сітуацыю. Матацыклістам рэкамендуюць выбіраць бяспечную хуткасць, якая дазваляе своечасова рэагаваць на змены абстаноўкі, а падчас руху быць уважлівымі і асцярожнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула