У Дзяржынску адкрылі скульптуру «Імя ёй — жанчына» ФОТЫ
Такім чынам горад Дзяржынск зрабіў свой унёсак у святкаванне абвешчанага Лукашэнкам Года беларускай жанчыны. Адкрыццё скульптуры адбылося падчас абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Мінскай вобласці «Дажынкі-2026».
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка заявіў, што кампазіцыя з'яўляецца данінай павагі жанчынам, якія выконваюць няпростую, але ганаровую місію захавальніц сямейнага ачага і адначасова годна працуюць у абранай прафесіі.
Кушнарэнка падзякаваў скульптарам і мецэнатам, якія аплацілі значную частку выдаткаў на стварэнне і ўсталяванне кампазіцыі. Паводле яго слоў, яна павінна ўпрыгожыць горад і стаць месцам прыцягнення для жыхароў і гасцей.
Чытайце таксама:
На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ
Пад Мінскам ужо расставілі кампазіцыі да «Дажынак». У модзе саламяныя вёскі ФОТЫ