БЕЛ Ł РУС

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне

20.09.2026 / 07:39

Nashaniva.com

Пацверджана атака ўкраінскіх дронаў на маскоўскі НПЗ «Газпрамнафта-МНПЗ» у раёне Капотні.

Завод — адзін з найбуйнейшых у Расіі, яго магутнасць складае 11 млн тон нафты ў год. Ён забяспечвае каля 40% паліўнага рынку Масквы і 70% патрэбаў рэгіёна ў бензіне і авіяцыйным паліве.

Жыхары Падмаскоўя і Масквы паведамлялі пра вялікую колькасць выбухаў на працягу ночы — НПЗ стаў толькі адным з аб'ектаў, якія апынуліся пад ударам.

Гэтай жа ноччу пад Масквой ужо чуліся выбухі праз атаку дронаў — зафіксаваныя серыі выбухаў і пралёты груп дронаў у некалькіх напрамках, а ў пасёлку Соф'іна, верагодна, успыхнуў пажар на складскіх памяшканнях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула