БЕЛ Ł РУС

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе

20.09.2026 / 08:29

Nashaniva.com

Уразілася і сама Ціханоўская, і Ментусава.

«Чаму для прыцягвання ўвагі да нашага беларускага пытання, праблемы беларускіх палітвязняў, праблемы дыктатуры ў краіне, каб Святлана зрабіла адкрытую фотасесію. Ну не ўсё каб там… Усе ў свеце будуць гаварыць пра гэта. Так, бо праблемы ў нас, куча праблем у нас, а не хочаце нам дапамагаць», — прапанаваў Канстанцін Каверын у праграме «Обычный вечер».

«Ты прапануеш Святлане Ціханоўскай зрабіць эратычную фотасесію для прыцягнення ўвагі да праблемы палітвязняў у Беларусі? Можа, я не пачула?» — перапытала Марына Ментусава.

«Ну гэта дзіўная прапанова. Магчыма ўсё, [але] пытанне навошта? Каб свет бачыў нашу Беларусь праз гэтую прызму?», — адказала шакаваная Святлана Ціханоўская.

«Ну гэта прыцягне ўвагу», — дадаў Каверын.

Чытайце таксама:

Ціханоўская шчыра расказала пра хваробу сына і нябачную працу жанчын. «Дзесяць гадоў свайго жыцця я прысвяціла яму і яго рэабілітацыі»

Каментары да артыкула