БЕЛ Ł РУС

Мінчук знайшоў пашпарт, аддаў уладальніку, але стаў фігурантам крымінальнай справы

20.09.2026 / 12:17

Nashaniva.com

Што адбылося?

43‑гадовы мінчук са знаёмым праходзіў па падземным пераходзе станцыі метро «Трактарны завод». Паблізу прадуктовай крамы прыяцель убачыў на падлозе пашпарт, падняў яго і зайшоў у краму, каб спытаць, ці не ведае прадавец, каму належыць дакумент. Жанчына адказала адмоўна, пішуць Мінск-навіны.

Ён забраў знаходку, сказаўшы, што паспрабуе сам адшукаць уладальніка. Агледзеўшы яшчэ раз пашпарт, знайшоў пад вокладкай 185 рублёў і забраў сабе.

Пасля ён усё ж знайшоў уладальніка дакумента праз сацыяльныя сеткі і дамовіўся з ім аб сустрэчы. Па дарозе ён зняў з пашпарта вокладку і разам з медыцынскай выпіскай, талонам, візітоўкай і астатнімі 70 рублямі, якія ляжалі пад ёй, закапаў пад дрэвам. Мінчук спадзяваўся, што незнаёмец падзякуе яму, аднак той прыйшоў на сустрэчу з супрацоўнікамі міліцыі.

Першапачаткова мужчына сцвярджаў, што нібыта знайшоў дакумент ужо без вокладкі. Потым супрацоўнікі міліцыі ўсё ж высветлілі, куды дзеліся грошы пацярпелага.

Аказалася, мужчына, што згубіў пашпарт, у той дзень наведваў донарскі цэнтр і атрымаў грошы за здачу крыві. На зваротным шляху ён выпусціў пашпарт, але неўзабаве спахапіўся і вярнуўся ў падземны пераход. Потым зайшоў у краму. Прадавец распавяла, што ягоны дакумент знайшлі двое мужчын. Тады мужчына паведаміў пра здарэнне на лінію «102». Яшчэ праз час з ім на сувязь выйшаў і сам абвінавачаны.

У дачыненні да мінчука распачалі крымінальную справу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула