Гурт Inteligency запісаў кавер на хіт «Песняроў»
Inteligency прадставілі сваю версію культавай «Добры вечар, дзяўчыначка!» ансамбля «Песняры» на музыку кампазітара Ігара Лучанка, піша «Будзьма».
«Культавая «Добры вечар, дзяўчыначка!» ад І. Лучанка і «Песняроў», як мы яе адчулі! Танчыць насуперак абставінам — тое, што часам патрэбна!» — напісалі музыкі ў сваіх сацсетках.
Песня ўвойдзе ў новы альбом гурта. Гэта будзе першы паўнафарматны беларускамоўны альбом за ўвесь час існавання калектыву («Belaruski Album»). Дакладная дата выхаду пакуль невядомая, але музыкі абяцаюць, што ўжо хутка.