БЕЛ Ł РУС

Вядомы расійскі футбаліст паспрабаваў прачытаць фразу па-беларуску і пацярпеў фіяска ВІДЭА

20.09.2026 / 16:17

Nashaniva.com

«Ня́ма нічёга негмагмычмага».

Андрэй Аршавін, скрын з відэа.

Былы гулец «Арсенала» і зборнай Расіі Андрэй Аршавін па заканчэнні кар'еры стаў экспертам і відэаблогерам. У рамках праекту Fontour ён ездзіць па розных краінах, і нядаўна на ютубе выйшлі тры відэа з Беларусі. 

Расіянін паглядзеў футбольныя матчы ў Мінску і Гродне, дзе пазнаёміўся з рэперам Пазняксам, пакатаўся на трактары і прыгатаваў дранікі разам з экс-гульцамі зборнай Беларусі Аляксандрам Глебам і Ягорам Філіпенкам.

Сярод іншага, Глеб з Аршавіным з'ездзілі ў Першы нацыянальны гандлёвы дом, дзе задачай былых футбалістаў было падабраць адзін аднаму якое-небудзь смешнае адзенне, каб сабраць максімум лайкаў у сацсетках.

У адной з крам расіянін спыніўся каля футболкі з тэкстам на беларускай мове і паспрабаваў яго прачытаць. Замест «Няма нічога немагчымага» ў Аршавіна атрымалася «Ня́ма нічёга негмагмычмага». 

У выніку Глебу купілі футболку з савецкім знакам якасці, а таксама спартыўны касцюм з гербам Беларусі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула