БЕЛ Ł РУС

Дрон ці балістыка? Што гэта за «Пелікан», якім сёння ўкраінцы атакавалі Маскву

20.09.2026 / 17:06

Nashaniva.com

Сёння ноччу Масква і Падмаскоўе аказаліся пад масіраванай атакай украінскіх ракет і беспілотнікаў. Сярод зброі, задзейнічанай у налёце, Уладзімір Зяленскі назваў і Pelican. У медыя гэтая назва раней фігуравала для балістычнай ракеты FP-7. 

Прэзідэнт Украіны не ўдакладніў, што гэта за тып ўзбраення, аднак як паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на свае крыніцы, «Пелікан» — гэта ўсё ж пакуль не балістыка, а беспілотнік самалётнага тыпу. Іншыя звесткі пра яго не разгалошваюцца.

Як паведамілі ў Генштабе УСУ, у выніку сённяшніх удараў былі паражоныя адразу тры ўстаноўкі Маскоўскага НПЗ. Таксама на тэрыторыі завода ўзнік маштабны пажар. 

Украінская атака прывяла да калапсу ў маскоўскіх аэрапортах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула