БЕЛ Ł РУС

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%

20.09.2026 / 21:29

Nashaniva.com

На мінулых выбарах 5 гадоў таму кіроўная расійская партыя мела 49,82%

Уладзімір Пуцін. Фота Contributor, Getty Images.

Расійскі Цэнтрвыбаркам апублікаваў першыя вынікі падлікаў галасоў на выбарах у Дзярждуму. Пасля апрацоўкі 13,88% пратаколаў «Адзіная Расія» мае 57,54%.

На другім месцы КПРФ з 13,67%, на трэцім — ЛДПР з 9,27%.

Папярэдне ў Дзярждуму таксама трапляюць яшчэ дзве псеўдаапазіцыйныя партыі: «Новыя людзі» (7,96%) і «Справядлівая Расія» (5,16%).

У 2021 годзе «Адзіная Расія» па афіцыйных падліках мела 49,82%. 

Выбары ў Дзярждуму прайшлі ва ўмовах абмежаванай палітычнай канкурэнцыі, а таксама пятага года вайны, калі ўкраінскія атакі на расійскую нафтаапрацоўку выклікалі дэфіцыт паліва, далёкасць удараў УСУ расце з кожным днём, а расійская армія знаходзіцца ў глыбокім крызісе.

Большасць кандыдатаў, якія адкрыта выступалі супраць вайны ва Украіне, да выбараў не дапусцілі. У жніўні Вярхоўны суд Расіі адмяніў рэгістрацыю федэральнага спісу «Яблыка» — адзінай зарэгістраванай партыі, якая адкрыта выступала супраць вайны. 

Незалежных міжнародных назіральнікаў Расія таксама не запрасіла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула