БЕЛ Ł РУС

У Свіслацкім раёне будуць судзіць трох чалавек, якія дапамагалі нелегальным мігрантам

21.09.2026 / 15:30

Nashaniva.com

Адзін з махляроў быў у форме памежніка.

Пракуратура Свіслацкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да трох асоб, якім інкрымінаваныя махлярства, здзейсненае групай асоб, самавольнае прысваенне ўлады службовай асобы, арганізацыя незаконнай міграцыі.

Адзін з абвінавачаных даставіў мігрантаў на аўтамабілі ў загадзя абумоўленае месца ў Свіслацкім раёне. Там іх чакаў другі саўдзельнік, пераапрануты ў форму вайскоўца органаў памежнай службы, піша БелТА

Пад падставай правядзення асабістага ператрусу ілжэпамежнік запатрабаваў ад замежных грамадзян выйсці з транспартнага сродку, перакласці рэчы і зберажэнні ў машыну змоўшчыка. Завалодаўшы грашыма і маёмасцю мігрантаў на 1500 рублёў, змоўшчыкі з'ехалі.

Акрамя таго, у чэрвені 2025 года адзін з абвінавачаных сумесна са сваёй 24‑гадовай знаёмай аказаў садзейнічанне пяці замежным грамадзянам у спробе незаконнага перасячэння мяжы. За перавозку замежнікаў з Маладзечна ў Свіслацкі раён яны атрымалі 350 даляраў. Каб палегчыць мігрантам праход праз загароды, абвінавачаны набыў і перадаў ім рыдлёўку і два балтарэзы.

Нягледзячы на аказаную дапамогу, нелегальныя мігранты былі затрыманыя супрацоўнікамі памежнай службы пры спробе перасячэння мяжы. Сілавікі ўстанавілі дачыненне арганізатараў да здзяйснення злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула