БЕЛ Ł РУС

Ацяпленне ў Беларусі будуць уключаць па абноўленым рэгламенце

21.09.2026 / 16:33

Nashaniva.com

Ацяпляльны сезон у Беларусі сёлета будуць пачынаць паводле абноўленага рэгламенту. Пра гэта расказалі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Калі раней мясцовыя органы ўлады павінны былі дачакацца пяці халодных дзён, то цяпер падачу цяпла можна пачынаць ужо пасля трох.

У першую чаргу ацяпленне ўключаць у сацыяльных аб'ектах: дзіцячых садках, школах, бальніцах, паліклініках і санаторыях. Гэта адбудзецца, калі сярэднясутачная тэмпература паветра складзе +10 градусаў і ніжэй.

Потым да цеплазабеспячэння падключаць жылыя дамы — пры тэмпературы знешняга паветра +8 градусаў і ніжэй.

Адміністрацыйныя і прамысловыя будынкі пачнуць ацяпляць пасля поўнага падключэння жылога фонду.

Чытайце таксама:

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню

Дзе ў Мінску абновяць дваровыя праезды і пешаходныя зоны на гэтым тыдні

У мінскіх дварах да канца года высадзяць 23 тысячы дрэў і кустоў

Мінгандлю вынесла папярэджанне структуры Мінгарвыканкама за бяздзейнасць і цяганіну

Каментары да артыкула