БЕЛ Ł РУС

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі

21.09.2026 / 18:04

Nashaniva.com

Еўрасаюз і Канада рыхтуюць стварэнне новага міжнароднага альянсу P4M — «Партнёры дзеля шматбаковасці, міжнароднага права, міру і росквіту». Яго прадставяць у аўторак на палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, піша Bild.

Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні і прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP Photo/Pascal Bastien

Акрамя ЕС і Канады, да ініцыятывы далучыліся Бразілія, Кенія, Індыя і Аўстралія. Альянс будзе адкрытым фарматам, да якога ў будучыні змогуць далучыцца іншыя дзяржавы.

Удзельнікі плануюць умацоўваць міжнароднае супрацоўніцтва і ролю ААН, а таксама сумесна працаваць над пытаннямі штучнага інтэлекту, змены клімату і барацьбы з пандэміямі. Ініцыятары лічаць неабходным «наводзіць масты» паміж краінамі з рознымі палітычнымі традыцыямі.

Новая група ўзнікае на фоне росту саперніцтва паміж буйнымі дзяржавамі і крызісу традыцыйных міжнародных фарматаў. У будучыні яна можа стаць альтэрнатывай «Групе дваццаці» (G20), дзе супрацоўніцтва ўсё часцей ускладняецца рознагалоссямі паміж вядучымі дзяржавамі.

Акрамя таго, ЕС ужо прапанаваў Канадзе стаць першым у гісторыі «асацыяваным членам» Еўрасаюза. Гаворка ідзе пра асабліва цеснае супрацоўніцтва ў эканоміцы, тэхналогіях, энергетыцы і абароне.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства

Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза

ЕС разглядае абмежаванні на выкарыстанне сацыяльных сетак дзецьмі

Каментары да артыкула