Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН
Прэс-служба Святланы Ціханоўскай апублікавала яе фота ў Нью-Ёрку, куды дэмакратычная лідарка прыехала для ўдзелу ў працы Генеральнай асамблеі ААН. Яна ідзе па вуліцы горада з партрэтам беларускага палітвязня на папцы.
Традыцыя з'яўляцца на важных міжнародных мерапрыемствах з партрэтамі беларускіх палітзняволеных закладзеная Святланай Ціханоўскай даўно. Першапачаткова на папцы быў партрэт яе мужа Сяргея Ціханоўскага, але пасля вызвалення яго ў чэрвені 2025 года традыцыя працягнулася, але партрэты сталі мяняцца.
Гэтым разам на папцы Ціханоўскай — партрэт блогера Уладзіміра Цыгановіча, вядомага як аўтар YouTube-канала MozgON. За кратамі ён знаходзіцца з 9 чэрвеня 2020 года, а асуджаны ажно на 16 гадоў зняволення.
21‑25 верасня Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у 81‑ай Генеральнай Асамблеі ААН. У гэтыя дні ў адным месцы збяруцца сусветныя лідары, міністры і дыпламаты з усяго свету. Таксама Ціханоўская будзе ўдзельнічаць у сустрэчах і мерапрыемствах на палях Асамблеі.
Чытайце таксама:
Ціханоўская адправілася ў Нью-Ёрк на Генасамблею ААН
Каверын выбачыўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай