Каверын пакаяўся за прапанову эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай
Вядучы праграмы «Обычный вечер» выбачыўся перад лідаркай дэмакратычных сіл.

Канстанцін Каверын апублікаваў у сацсетках пост-рэакцыю на публікацыі СМІ пра яго ўчорашні эфір. Падчас яго вядучы прапанаваў Святлане Ціханоўскай зрабіць адкрытую фотасесію для прыцягнення ўвагі да беларускага пытання.
«Значыцца, мне прыляцела за ўчорашняе пытанне Святлане Ціханоўскай аб адкрытай фотасесіі дзеля прыцягнення сусветнай увагі да беларускіх праблем. Гэта было ў жывым эфіры нашай праграмы «Обычный вечер».
Пераглядзеў той кавалак, пакурыў, падумаў. І вось што. Разважаць пра «вырвана з кантэксту» ці «не так зразумелі» не буду. Бо нічога не вырвана і зразумелі правільна. А вось фармулёўкі мае сапраўды не вытрымліваюць крытыкі.
Нічога, акрамя няёмкасці, яны не выклікаюць. Абараняць няма чаго, бараніцца няма чым. Мая памылка. Мая віна. Я прыношу прабачэнні Святлане Ціханоўскай і ўсім, каго абразіла такая форма абмеркавання праблемы», — напісаў Каверын.
Каментары