БЕЛ Ł РУС

Над «Гродна Азотам» запалае факел

22.09.2026 / 20:34

Nashaniva.com

На прадпрыемстве «Гродна Азот» пасля планавага рамонту праводзяць пускавыя работы ў цэху «Аміяк-3». Жыхароў Гродна папярэдзілі, што падчас гэтых работ на заводзе будзе гарэць факел.

Здымак ілюстрацыйны

Пры разагрэве асноўных аддзяленняў цэха выкарыстоўваецца тэхналагічны газ. Да завяршэння пускавых аперацый яго накіроўваюць на факельную ўстаноўку, дзе спальваюць гаручыя рэчывы, якія ўваходзяць у склад газу. Такая працэдура прадугледжаная тэхналагічным рэгламентам вытворчасці аміяку.

На заводзе паведамілі, што пускавыя работы могуць працягвацца некалькі сутак. Пасля таго як пачнецца вытворчасць аміяку, спальванне газу на факельнай устаноўцы спыняць.

Прадпрыемства падкрэсліла, што праведзеныя работы не ўяўляюць пагрозы для горада, яго жыхароў, экалогіі і супрацоўнікаў завода.

Чытайце таксама:

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Былы топ-менеджар «Гродна Азота» ўзначаліў філіял расійскага «Уралхіма»

Каментары да артыкула