БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане

23.09.2026 / 09:15

Nashaniva.com

Экс-першая ракетка свету ўзяла ўдзел у паказе Vogue World: Milan 2026.

Фота: Arnold Jerocki/Getty Images for Vogue

Тэнісістка выйшла на подыум у сукенцы Gucci, паведамляе Vogue.

Арына з’явілася ў трэцім акце шоу, прысвечаным італьянскай модзе, а ў фінале разам з іншымі ўдзельнікамі зноў выйшла да публікі. Паказ прайшоў у знакамітай галерэі Віктара Эмануіла II у Мілане.

Выхад спартсменкі на подыум стаў працягам яе супрацоўніцтва з Gucci. Са студзеня 2026 года тэнісістка з’яўляецца глабальнай амбасадаркай італьянскага дома моды. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула