БЕЛ Ł РУС

Шасцігадовая дзяўчынка ледзь не патанула ў фантане ў Салігорску

23.09.2026 / 13:41

Nashaniva.com

У аўторак вечарам дзяўчынка гуляла з сяброўкай у раёне дзіцячага пляжу на беразе Салігорскага вадасховішча і спатыкнулася, зваліўшыся ў чашу фантана.

Выбрацца самастойна дзіця не змагло і стала сыходзіць пад ваду.

На шчасце, яе своечасова заўважыў матрос-выратавальнік мясцовай станцыі Таварыства выратавання на водах Міхаіл Далматовіч.

Ён пачуў крыкі аб дапамозе. Падбегшы да фантана на набярэжнай, выратавальнік убачыў на паверхні толькі галаву дзяўчынкі. Мужчына хутка зрэагаваў і выцягнуў пацярпелую на сушу.

— Яна ўся трэслася, была мокрая з ног да галавы. Я адвёў яе да сябе на пост, накрыў пледам, зрабіў кубак гарачай гарбаты і выклікаў хуткую дапамогу, бо яна сказала, што ў яе баліць ножка, — расказаў выратавальнік.

Аэрацыйныя фантаны на беразе Салігорскага вадасховішча ўсталявалі ў 2014 годзе падчас рэканструкцыі зоны адпачынку. Глыбіня гэтых канструкцый складае ад 0,8 да 1,3 метра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула