БЕЛ Ł РУС

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію

24.09.2026 / 08:25

Nashaniva.com

Дроны могуць запусціць з мора, схаваўшы іх у кантэйнеры на судне.

El Mundo

Амерыканскія спецслужбы сабралі звесткі пра тое, што Расія рыхтуе магчымую атаку дронаў на адну з міжземнаморскіх краін — Іспанію, Францыю або Італію — і перадала іх некалькім еўрапейскім урадам. Пра гэта піша іспанская газета El Mundo са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Крыніца выдання, блізкая да Міністэрства абароны Літвы, заявіла, што дроны могуць запусціць з мора, схаваўшы іх у кантэйнеры на судне.

Паводле звестак газеты, літоўскім уладам вядомы і тып апарата — «Гербера» масай да 18 кілаграмаў з заяўленай далёкасцю палёту да 600 кіламетраў. Адно гандлёвае судна можа перавозіць некалькі такіх дронаў.

Літва і іншыя краіны, як сцвярджае газета, атрымалі гэтую інфармацыю неўзабаве пасля паездкі дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа ў Маскву 25 жніўня.

Рэткліф прыляцеў на амерыканскім ваенным самалёце, які рабіў прыпынак у Рызе. Дыпламатычныя крыніцы ў адной з краін Балтыі паведамілі выданню, што ведалі пра паездку загадзя, а пасля атрымалі інфармацыю пра яе змест.

Урады Іспаніі, Францыі і Італіі таксама атрымалі інфармацыю пра тое, што Расія рыхтуе магчымую аперацыю з выкарыстаннем дронаў супраць адной з гэтых краін, расказалі газеце крыніцы, знаёмыя з папярэджаннем.

Афіцыйных каментароў наконт паведамлення ЦРУ пакуль не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула