БЕЛ Ł РУС

Пасланнік Пуціна накіраваўся ў ЗША на перамовы з прадстаўнікамі Трампа

24.09.2026 / 08:58

Nashaniva.com

Візіт узгоднены з Пуціным.

Кірыл Дзмітрыеў стаіць паміж Уіткафам і Кушнерам на сустрэчы ў Крамлі, 22 студзеня 2026. Фота: Alexander Kazakov/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У сераду пасланнік лідара Крамля Кірыл Дзмітрыеў накіраваўся ў ЗША на сустрэчу з прадстаўнікамі адміністрацыі Трампа — Стывам Уіткафам, Джарэдам Кушнерам і іншымі асобамі, паведаміў Reuters.

Візіт Дзмітрыева ў ЗША, узгоднены з Пуціным, адбудзецца ў Нью-Ёрку падчас сесіі Генеральнай Асамблеі ААН і стане працягам сустрэчы Пуціна з прадстаўнікамі ЗША, якая адбылася ў Крамлі ў пачатку гэтага месяца.

Адна з крыніц агенцтва паведаміла, што мэтай візіту з'яўляецца падтрымка дыялогу паміж Расіяй і ЗША і «працяг міратворчых намаганняў».

Крыніца выдання дадала, што эканамічнае супрацоўніцтва паміж Расіяй і ЗША, а таксама энергетычныя пытанні і мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне будуць на парадку дня перамоў Дзмітрыева ў Нью-Ёрку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула