БЕЛ Ł РУС

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры

24.09.2026 / 12:28

Nashaniva.com

Як мінімум дзевяць чалавек загінулі.

A

Фота з вучэнняў

Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння а 11:20 у Мангiстаўскай вобласці непадалёк ад горада Актаў падчас правядзення вучэнняў Вайскова-марскіх сіл Казахстана. Прычына — рэзкае пагаршэнне метэаралагічных умоў і ўзмацненнем ветру. У мора знесла 19 вайскоўцаў, паведаміла Мінабароны Казахстана.

На гэты момант зафіксаваная гібель дзевяці чалавек. Трох вайскоўцаў удалося выратаваць, адзін з іх шпіталізаваны. Пошукі астатніх працягваюцца.

На месца здарэння накіраваны сілы і сродкі выратавальных службаў. Таксама працуе камісія на чале з міністрам абароны Казахстана Даўрэнам Касанавым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула