БЕЛ Ł РУС

14‑гадовы падлетак «замініраваў» бальніцу ў Салігорску і школу ў Слуцку

24.09.2026 / 16:13

Nashaniva.com

У чат-бот Міністэрства ўнутраных спраў паступілі паведамленні пра нібыта замініраванне бальніцы ў Салігорску і школы ў Слуцку. За адмену выбуху аўтар паведамлення запатрабаваў выкуп, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот з відэа

Міліцыянеры аператыўна адрэагавалі на інфармацыю. Супрацоўнікі ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Мінскай вобласці хутка ўстанавілі асобу таго, хто адправіў паведамленні. Ім аказаўся 14‑гадовы жыхар Слуцка.

Падлетак разлічваў застацца ананімным і для «жарту» выкарыстаў набыты акаўнт у Telegram, аднак схавацца яму не ўдалося. Сваімі дзеяннямі ён таксама праз месенджар пахваліўся сябру.

Цяпер па гэтым факце распачалі крымінальную справу.

У міліцыі нагадалі бацькам, што загадзя ілжывае паведамленне пра небяспеку не з'яўляецца бяскрыўдным свавольствам і можа мець крымінальныя наступствы. Адказнасць за такое правапарушэнне ў Беларусі надыходзіць з 14 гадоў. Акрамя пакарання, вінаваты павінен кампенсаваць выдаткі, панесеныя экстраннымі службамі падчас праверкі паведамлення.

Чытайце таксама:

У Мінску 1 верасня «замініравалі» школы, бальніцы і Міністэрства абароны

Мінчука не пусцілі на перакур, а ён у адказ «замініраваў» арганізацыю

У Пінску затрымалі падлетка за «мініраванне» ліцэя

Мінчук «замініраваў» курсы па аратарскім мастацтве

Падлетак «замініраваў» гандлёвы цэнтр ад імя знаёмай па чаце

Каментары да артыкула