«Свіцязянка» Адама Міцкевіча з'явілася ў аўдыя
Ініцыятыва «Беларуская літаратура», якая стварае аўдыякнігі пераважна класічных твораў, агучыла баладу «Свіцязянка» Адама Міцкевіча, паведамляе Bellit.info.
Гэта твор, заснаваны на народных расказах і легендах з роднай для паэта Наваградчыны, у тым ліку і на паданні пра свіцязянак — вадзяных німфаў, якія нібыта жылі ў водах возера Свіцязь.
«Што гэта за хлопец з поглядам шчасным
Поруч са стройнай дзяўчынай
Крочыць павольна пад месяцам ясным
Берагам Свіцязі сіняй?..»
Чытайце таксама:
Бартосік: «Як ты можаш параўноўваць нудны і банальны порнхаб з класічнай беларускай літаратурай!»
У інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat з’явіўся дадатак для праслухоўвання кніг на iPhone
Беларуска напісала пра нелюбоў людзей чытаць кнігі. Трэд сабраў мільён праглядаў і шквал хэйту